Змены ў Правілах функцыянавання нацыянальнай сістэмы кібербяспекі: чаму гэта тычыцца кожнай арганізацыі ў Беларусі і ў чым іх сутнасць, расказвае прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі. Аб стварэнні «адзінай інфармацыйнай медыцынскай прасторы» - Цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. Як стваралася ЦІСАЗ, яе магчымасці для доктараў, пацыентаў, органаў кіравання - у інтэрв’ю намесніка дырэктара па тэхналагічным развіцці ААТ «Агенцтва лічбавай трансфармацыі» Аліны Гелашвілі. Адной з першых да ЦІСАЗ падключылася Мінская абласная клінічная бальніца. Як гэта было і што адбываецца зараз, падзяліліся супрацоўнікі медустановы. Для чаго Цэнтр банкаўскіх тэхналогій распрацаваў Платформу ШІ – расказвае вядучы сістэмны архітэктар Цэнтра Яраслаў Канстанцінаў. Мытныя органы сёння ў лідарах па ўзроўню лічбавага развіцця. Аб фармаванні «возера мытных даных», пераходзе ад электроннай мытні да інтэлектуальнай і аб лічбавай трансфармацыі, якую праходзіць сёння галіна, расказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Дзмітрый Радзівонік. У рубрыцы «Даты» - матэрыял пра БелДІЭ - ключавы орган дзяржнагляду за электрасувяззю, якому споўнілася 30 гадоў. Тут жа – пра маштабныя сацыяльныя і культурныя праекты МТС і таймлайн тэхналагічных вех кампаніі. Усё гэта і шматлікае іншае - у друкаванай версіі галіновага часопіса. Падпісвайцеся і чытайце «Веснiк сувязi»! Падпіска на часопіс «Веснiк сувязi» заканчваецца 28 ліпеня – не спазніцеся! 📱 За рамкамі друкаванай версіі «Веснік сувязі» расказвае пра сувязь і «лічбу» – у тэлеграм-канале. PDF