21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!

У г. Мінску «Дзень роднай мовы» пройдзе:
▪Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00
▪АПС № 88, вул. Пуліхава, д. 19, з 15.00 да 16.00

Падрабязней: http://www.belpost.by