Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства.У 2026 годзе з 5 па 6 верасня фестываль духоўнасці і нацыянальнай культуры ўжо ў пяты раз адбудзецца на гасціннай магілёўскай зямлі – эстафету галоўнага кніжнага свята краіны прыняў самы ўсходні горад Беларусі – Касцюковічы.Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў. Малюнак PDF