Друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо. Аддрукаваны ў ДП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Драпежныя расліны (называюць таксама насякомаеднымі) здольны лавіць і ператраўляць дробных жывёл, пераважна насякомых, з целаў якіх яны атрымліваюць азот і фосфар (дадатковая крыніца сілкавання), што дае гэтым раслінам магчымасць расці там, дзе мала такіх элементаў.Кветкавых раслін (а драпежнікі сустракаюцца толькі сярод іх) каля 300 000 відаў, з іх звыш 600 відаў – драпежнікі. У Беларусі ў дзікай прыродзе расце 10 відаў драпежных раслін.На марках прадстаўлены: тлушчанка звычайная, расіца круглалістая, плывунец звычайны, альдраванда пухіраватая. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Малюнак PDF