25 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». Дызайн А. Мядзведзь. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – адна з самых значных старонак нашай гісторыі. Абараняючы сваю Радзіму, савецкі народ праявіў неверагодную згуртаванасць, стойкасць і храбрасць. Гэты подзвіг назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў як прыклад найвялікшага патрыятызму і любві да Айчыны. Праект падрыхтаваны па матэрыялах з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і прыватнай калекцыі С.У. Піліповіча. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска і ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гродна будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень». PDF