Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 303 ад 6 чэрвеня 2025 года, якой зацверджана новая рэдакцыя НТРЧ. 📄 Праект дакумента распрацаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ» і радыёчастотных службаў Рэспублікі Беларусь. ✍️ Абноўленая НТРЧ адлюстроўвае нацыянальнае прымяненне палажэнняў Рэгламенту радыёсувязі МСЭ і ўлічвае змены, прынятыя на Сусветных канферэнцыях радыёсувязі 2019 і 2023 гг. ☑️ Сцвярджэнне новай рэдакцыі НТРЧ будзе спрыяць: – далейшаму развіццю рухомай шырокапалоснай сувязі і звязаных з ёй паслуг на базе сучасных тэхналогій 4G, 5G і 6G; – забеспячэнню ўстойлівай і даступнай сувязі для карыстальнікаў; – надзейнай працы службаў, звязаных з забеспячэннем бяспекі; – кампетэнтнаму кіраванню спектрам у інтарэсах дзяржавы і грамадства. #БелДІЭ #радыёчастоты PDF