Біяметрычныя дакументы

Друкаваная версія

2. Біяметрычныя дакументы

Магчымыя ўзоры ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна ( ID -карта).

1

1

ID-карта будзе змяшчаць:

фотавыяву (лічбавы фотапартрэт) уладальніка;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) ўладальніка;

дзень, месяц, год нараджэння ўладальніка;

пол ўладальніка;

месца нараджэння ўладальніка;

грамадзянства (падданства) ўладальніка (пры наяўнасці);

ідэнтыфікацыйны нумар;

вид дакумента;

нумар дакумента;

код Рэспублікі Беларусь;

дзень, месяц, год выдачы дакумента;

код органа, які выдаў дакумент;

дзень, месяц, год заканчэння тэрміну дзеяння дакумента;

зону машыннага счытвання;

выяву подпісу ўладальніка, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, альбо замежніка, які набыў дзеяздольнасць у поўным аб'ёме ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, калі адабраць ўзор подпісу фізічна немагчыма);

двухмерны штрых-код (QR-код), які змяшчае закадаваную інфармацыю пра ўладальніка дакумента (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дзень, месяц, год нараджэння), інфармацыю аб дакуменце (нумар, дзень, месяц, год выдачы, дзень, месяц, год заканчэння тэрміну дзеяння) і ідэнтыфікацыйны нумар;

інтэгральную мікрасхему, якая змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі з персанальнымі данымі ўладальніка біяметрычнага дакумента ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай арганізацыі па грамадзянскай авіяцыі (ICAO) і крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі.

Інтэгральная мікрасхема (чып) ID-карты будзе змяшчаць:

1. Крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі (КТА) - праграмнае забеспячэнне з інфармацыяй аб уладальніку (у адпаведнасці з беларускімі стандартамі) і для выпрацоўкі электронна-лічбавага подпісу.

КТА змяшчае наступныя групы даных:

a. DG1 ідэнтыфікацыйны нумар

b. DG2- код краіны, тып дакумента, нумар ID-карты, дата выпуску, тэрмін дзеяння, код органа які выдаў дакумент, грамадзянства, месца нараджэння.

c. DG3- Прозвішча, імя, імя па бацьку

d. DG4- дата нараджэння

e. DG5-пол

2. Праграмнае забеспячэнне (ПЗ) ICAO - ПЗ з інфармацыяй аб уладальніку у міжнародным фармаце.

Магчымыя ўзоры біяметрычнага пашпарта

1

1

Біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (далей - біяметрычны пашпарт) - дакумент, які пацвярджае грамадзянства і які сведчыць асобу ўладальніка ў мэтах выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь, а таксама знаходжання і пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, будзе змяшчаць:

фотавыяву ўладальніка;

прозвішча і ўласнае імя ўладальніка;

дзень, месяц, год нараджэння ўладальніка;

пол уладальніка;

месца нараджэння ўладальніка;

грамадзянства ўладальніка (пры наяўнасці);

ідэнтыфікацыйны нумар;

нумар дакумента;

від дакумента;

код Рэспублікі Беларусь;

дзень, месяц, год выдачы дакумента;

код органа, які выдаў дакумент;

дзень, месяц, год заканчэння тэрміну дзеяння дакумента;

зону машыннага счытвання;

У біяметрычны пашпарт убудаваная інтэгральная мікрасхема (чып), якая змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі з персанальнымі данымі ўладальніка біяметрычнага дакумента ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай арганізацыі па грамадзянскай авіяцыі (ICAO).