Бюджэт фонду - 2017

Дадзеныя аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі за 2017 год

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 246 "Аб зацвярджэнні справаздачы" зацверджаная справаздача аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі за 2017 год.

У 2017 годзе з удзелам сродкаў фонду:

  • ажыццёўлена будаўніцтва прыкладна 47,695 км ВОЛС;
  • забяспечана тэхнічная магчымасць прадастаўлення ў 111 населеных пунктах краіны (з іх 30 гарадоў, 15 гарадскіх пасёлкаў і 66 сельскіх населеных пунктаў) універсальнай паслугі электрасувязі - доступу да сеткі стацыянарнай электрасувязі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады;
  • у цэлым па краіне падключана да паслугі тэлефоннага злучэння 3 723 новых абанентаў, прадастаўлена паслуга стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт 10 750 абанентам, паслуга IP-тэлебачання 11 705 абанентам.

Таксама працягнута выкананне шэрагу праектаў Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, у тым ліку:

  • рэалізацыя праекта па стварэнні Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы;
  • выканана НДВКР на стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы абарачэння электронных рэцэптаў, набыта серверная сістэма для яе цэнтральнага ўзроўню ў мэтах стварэння поўнамаштабнай сістэмы абарачэння электронных рэцэптаў у Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу;
  • ажыццёўлена закупка тэрміналаў у мэтах развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў сеткі паштовай сувязі для забеспячэння аказання паслуг з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных карт;
  • працягнутая рэалізацыя праекта па стварэнні інфармацыйна-адукацыйнай прасторы для фарміравання асобы, адаптаванай да жыцця ў інфармацыйным грамадстве (праект «Электронная школа»);
  • распрацаваны праграмна-апаратны комплекс для арганізацыі і выканання выпрабаванняў RFID-метак і RFID-абсталявання нацыянальнага кампанента сістэмы маркіроўкі ў рамках мерапрыемства "Распрацоўка і ўкараненне нацыянальнага кампанента інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі тавараў у адпаведнасці з пагадненнем дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза".

 

Звесткі аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на 1 студзеня 2018 года

ДАХОДЫ бюджэту фонду за 2017 год, рублёў

 

ВЫДАТКІ бюджэту фонду за 2017 год, рублёў

 

Фінансаванне дэфіцыту бюджэту фонду, рублёў