Мэты ўстойлівага развіцця

25 верасня 2015 года дзяржавы-члены ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Ён змяшчае шэраг мэтаў, накіраваных на ліквідацыю галечы, захаванне рэсурсаў планеты і забеспячэнне дабрабыту для ўсіх. Кожная з 17 Мэтаў змяшчае шэраг паказчыкаў, якія павінны быць дасягнутыя на працягу 15 гадоў. Для дасягнення мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця неабходныя сумесныя намаганні ўрадаў, прыватнага сектара, грамадзянскай супольнасці і жыхароў зямлі.

Нацыянальны пералік паказчыкаў Мэтаў ўстойлівага развіцця
Мэта 9: Стварэнне стойкай інфраструктуры, садзейнічанне ўсёахопнай і ўстойлівай індустрыялізацыі і інавацыях.

Задача 9.c.
Істотна пашырыць доступ да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і імкнуцца да забеспячэння ўсеагульнага і недарагога доступу да Інтэрнэту ў найменш развітых краінах да 2020 года.
Індыкатар
9.c.1. Доля насельніцтва, ахопленага мабільнымі сеткамі, у разбіўцы па тэхналогіях

Мэта 17: умацаванне сродкаў ажыццяўлення і актывізацыя працы ў рамках глабальнага партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця

Задача 17.6.Пашыраць супрацоўніцтва па лініі Поўнач-Поўдзень і Поўдзень-Поўдзень, а таксама трохбаковае рэгіянальнае і міжнароднае супрацоўніцтва ў галінах навукі, тэхнікі і інавацый і доступ да адпаведных дасягненняў; актывізаваць абмен ведамі на ўзаемна ўзгодненых умовах, у тым ліку дзякуючы паляпшэнню каардынацыі паміж існуючымі механізмамі, у прыватнасці на ўзроўні арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама з дапамогай глабальнага механізму садзейнічання перадачы тэхналогій
Індыкатар
17.6.2. Колькасць стацыянарных абанентаў шырокапалоснага Інтэрнэту ў разбіўцы па хуткасці

Задача 17.8. Обеспечить к 2017 году полномасштабное функционирование банка технологий и механизма развития науки, технологий и инноваций в интересах наименее развитых стран и расширить использование высокоэффективных технологий, в частности информационно-коммуникационных технологий
Індыкатар
17.8.1. Доля насельніцтва, які карыстаецца Інтэрнэтам