Асноўныя памылкі, якія дапускаюцца суіскальнікамі спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй)
пры запаўненні пункта 3 Інфармацыйнага ліста для атрымання спецыяльнага
дазволу (ліцэнзіі) у апісанні схемы сеткі паштовай сувязі і
тэхналагічнага працэсу, з дапамогай якіх плануецца аказваць паслугі
(аказваюцца паслугі) паштовай сувязі агульнага карыстання, названыя ў
заяве суіскальніка ліцэнзіі (ліцэнзіята) аб выдачы ліцэнзіі (унясенні
змяненняў i (або) дапаўненняў у ліцэнзію).
- Ужыванне тэрмінаў і паняццяў, якія не адносяцца да ліцэнзаваных паслуг у галіне паштовай сувязі. Апісанне тэхналагічнага працэсу аказання кур'ерскіх паслуг і паслуг па перавозцы грузаў.
Напрыклад: «кур'ер, паштовы кур'ер, кур'ерскае адпраўленне, груз, паштовы груз, зборны груз, экспедытар».
- Заяўлены не ўсе тэхналагічныя аперацыі, якія складаюць перасылку паштовых адпраўленняў.
Напрыклад: «прыём, перасылка і дастаўка (уручэнне)».
- Не прадстаўлена інфармацыя аб мерах па забеспячэнні цэласнасці паштовых адпраўленняў у аб'ектах паштовай сувязі.
- Указаны звесткі, якія супярэчаць Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2003 г. № 258-З «Аб паштовай сувязі», Правілам аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2004 г. № 1111 (далей – правілы).
Напрыклад: у выпадку выяўлення ў паштовым адпраўленні скорапсавальных прадуктаў ці іншых укладанняў, якія могуць пашкодзіць іншыя паштовыя адпраўленні або маёмасць выканаўцы, такія прадукты канфіскоўваюцца аператарам паштовай сувязі і знішчаюцца, пра што складаецца акт, адзін асобнік якога накіроўваецца адпраўніку. Кошт паштовага адпраўлення пры гэтым выканаўцам не вяртаецца. Для адпраўленняў, якія дастаўляюцца з накладзеным плацяжом, аб'ява каштоўнасці паштовага адпраўлення з'яўляецца абавязковым.
- Заяўлены тэрміны перасылкі паштовых адпраўленняў, якія не адпавядаюць правілам, пастанове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2009 г. № 3 «"Аб тэрмінах перасылкі і дастаўкі паштовых адпраўленняў, за выключэннем універсальных паслуг паштовай сувязі, і прызнанні страціўшым сілу пастановы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2006 г. № 22».
- Заяўлена частата дастаўкі паштовых адпраўленняў, якая не адпавядае дзяржаўнаму сацыяльнаму стандарту па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі ў галіне сувязі, устаноўленаму пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30 мая 2003 г. № 724 "Аб мерах па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Рэспублікі".
- Устаноўлены абавязкі і адказнасць карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі, не прадугледжаныя заканадаўствам у галіне паштовай сувязі.
Напрыклад: лімітавы час, адведзены карыстальнікам паслуг паштовай сувязі для перадачы паштовых адпраўленняў, складае 15 хвілін. Адпраўнікі нясуць адказнасць за выбар упакоўкі паштовага адпраўлення.
- Указана магчымасць правядзення аператарам паштовай сувязі праверкі сумы абвешчанай каштоўнасці паштовага адпраўлення і выпатрабавання ў адпраўніка дакументаў, якія пацвярджаюць суму абвешчанай каштоўнасці паштовага адпраўлення.
- Прымяненне тэрмінаў, якія не адпавядаюць заканадаўству.
Напрыклад: адпраўка, безгаспадарная рэч.
- Устаноўлены асноўны спіс населеных пунктаў для перасылкі паштовых адпраўленняў і дадатковыя абавязкі для карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі, якія пражываюць у населеных пунктах, якія не ўваходзяць у названы спіс.
- Паказана, што суіскальнік ліцэнзіі не плануе прымаць паштовыя адпраўленні ў адрас воінскіх частак, устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, лячэбна-аздараўленчых устаноў, садаводчых таварыстваў, дзіцячых дамоў, дамоў-інтэрнатаў і інш.