Навіны філателіі

19 мая 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі».

Друкаваліся таксама ў малым лісце.

Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.

Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

На марках прадстаўлены: расамаха, тур, лясны кот, хахуля.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.