НАВІНЫ ФІЛАТЭЛІІ

9 кастрычніка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Сляды звяроў».

Друкаваліся таксама ў малым лісце.

Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.

Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.

Набыць дадзеную прадукцыю можна з 9 кастрычніка ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».

Малюнак