Навіны філатэліі

3 лістапада 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Акварыумныя рыбы». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.

На марках прадстаўлены: гурамі мармуровы, неон блакітны, мечаносец чарнахвосты, барбус суматранскі. На канверце Першага дня – дыскус зялёны.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.

Падрабязнасці аб паштовай прадукцыі на сайце РУП «Белпошта»

Малюнак