Зменены тэрміны ўвядзення абавязковага пацвярджэння адпаведнасці

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2017 № 77 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 №849» зменены тэрміны ўвядзення абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (далей - НСПС) у тым ліку ў дачыненні да сродкаў электрасувязі.

У адпаведнасці з дадзеным рашэннем урада:

  • прадукцыя, названая ў падпунктах 10.1 – 10.6, 10.9 – 10.11, 10.13 і 10.16 пункта 10 пераліку аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці, зацверджанага пастановай урада ад 21.10.2016 №849, у абавязковым парадку павінна адпавядаць указанням НСПС з 1 лютага 2017 г.;
  • прадукцыя, названая ў падпунктах 10.7, 10.8, 10.12, 10.14 и 10.15 пункта 10 пераліку, у абавязковым парадку павінна адпавядаць патрабаванням НСПС – з 1 мая 2017 г.;
  • на прадукцыю, вырабленую на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ўвезеную на дадзеную тэрыторыю да наступлення тэрміну, з якога ўводзіцца абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці канкрэтнага віду прадукцыі, не распаўсюджваецца дзеянне пастановы ўрада ад 21.10.2016 №849.