1 верасня міністр наведаў сваю малую радзіму і прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у сярэдняй школе №1 г. Бяроза

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган 1 верасня наведаў сваю малую радзіму і прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у сярэдняй школе №1 г. Бяроза Брэсцкай вобласці.

Міністр павіншаваў прысутных на лінейцы школьнікаў і пажадаў ім паспяховай вучобы, а таксама стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны, а па завяршэнні вучобы не забываць родную школу і вяртацца да сваіх вытокаў на сваю малую радзіму.

На лінейцы прысутнічалі два класы першаклашак і кожнаму быў уручаны падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - кніга «Беларусь - наша Радзіма».

«Хай гэтая кніга стане першай, але не апошняй кнігай у Вашай асабістай бібліятэцы і нагадвае Вам пра сённяшні выдатным свяце», - сказаў Канстанцін Шульган уручаючы кнігу.
Пасля ўрачыстай лінейкі школьнікі занялі свае парты і настаўнікі правялі першы ўрок, прымеркаваны да Года малой радзімы.

Сярэдняя школа №1 г. Бяроза ўдастоена высокага гонару насіць імя земляка, старшага лейтэнанта, авіятэхніка верталёта Мі-8 Віктара Хрыстафонавіча Галаўко, узнагароджанага пасмяротна за мужнасць і адвагу ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём "Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа»­.