Урачыстыя лінейкі, прымеркаваныя да Дня ведаў, прайшлі больш чым у 3 тысячах школ і гімназій.

У Беларусі прагучалі першыя званкі. Урачыстыя лінейкі прайшлі больш чым у 3 тысячах школ і гімназій. За школьныя парты селі больш за 110 тысяч першакласнікаў.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў 1 верасня наведаў Лёзненскую школу №1. У рамках наведвання прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў. Павіншаваў прысутных з новым навучальным годам. «Сёння школа расчыніла перад вамі свае дзверы ў новы навучальны год, для таго каб вы накіраваліся па цікавай, займальнай дарозе да ведаў. Для адных дзяцей гэты навучальны год стане першым, для іншых чарговым, а для кагосьці і завяршальным у сценах школы» - сказаў Міністр. Папкоў С.П. таксама адзначыў, што Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь надае асаблівае значэнне інфарматызацыі адукацыйнага працэсу навучання ў беларускіх школах як у буйных населеных пунктах, так і ў аддаленых раёнах. Прадпрыемствамі сферы ІКТ аказвалася раней і ў бягучым годзе спонсарская дапамога Лёзненскай школе №1. Дзякуючы чаму была праведзена рэканструкцыя, мадэрнізацыя, а таксама тэхнічнае перааснашчэнне ўстановы адукацыі. Тут створаны сучасны кабінет замежнай мовы, абсталяваны новымі кампутарамі, а таксама ўнікальным тэхнічным абсталяваннем, добраўпарадкавана і рэканструявана актавая зала. Працягваецца рэалізацыя сумеснага пілотнага праекта "Віртуальная школа» на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Ліёзна».

Ганаровыя госці, прысутныя на мерапрыемстве, пасадзілі некалькі дрэў рабіны. Далей школьнікі прайшлі на першы ўрок навучальнага года, тэма якога была «Нам свет завешчана берагчы».

Пасля лінейкі Міністр уручыў першакласнікам Лёзненскай школы падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - кнігу «Беларусь - наша Радзіма». У дадзенай школе сфарміраваны тры першыя класы, а гэта больш за 70 першаклашак папоўнілі шэрагі школьнікаў.

Для даведак:
Ліёзненская школа №1 (Віцебская вобласць, г.п. Ліёзна, вул. Бязуглага 9) сайт: http://sch1.liozno.edu.by

У школе маюцца 7 прадметных кабінетаў, сучасны кабінет фізікі, кабінет экалогіі, два кабінета інфармацыйных тэхналогій, два лінгафонных кабінета, спартыўна, актавая і трэнажорная залы, майстэрні абслуговага і тэхнічнай працы, метадычны кабінет, кабінет інтэграванага навучання, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, сталовая, бібліятэка, кабінет медыцынскага работніка, стаматалагічны кабінет, музей Народнай Славы.