Прайшоў штогадовы форум “Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі”

31 студзеня 2020 гда першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Анатольевіч Несцяровіч прыняў удзел у штогадовым форуме “Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі” і чарговым паседжанні ў Міжурадавым Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, якія прайшлі ў горадзе Алматы (Рэспубліка Казахстан).

Важнейшым мерапрыемствам форума стала пленарная сесія з удзелам прэм’ер-міністраў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Старшыні Еўразійскай Эканамічнай Камісіі . У ходзе сесіі абмяркоўваліся пытанні лічбавай трансфармацыі эканомікі, забеспячэння лічбавага суверэнітэта, аховы даных і ўзаемадзеяння ў сферы штучнага інтэлекта і вялікіх даных (Big Data), неабходнасці стварэння інфраструктуры і прасоўвання інфармацыйных тэхналогій, пераадолення лічбавай няроўнасці ў гэтай галіне. Таксама ў рамках форума прайшлі тэматычныя семінары, воркшопы, круглыя сталы, двухбаковыя сустрэчы на акуальныя тэмы лічбавай будучыні.

У сучасным свеце ўзровень развіцця лічбавых тэхналогій часцяком адыгрывае вызначальную ролю ў канкурэнтаздольнасці краін дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Перспектыўнасць і актуальнасць лічбавага развіцця эканомік знайшлі адлюставанне ў асноўных накірунках рэалізацыі Лічбавага парадку дня Еўразійскага эканамічнага саюза да 2025 года, дзе лічбавая трансфармацыя выступае ў якасці ключавога фактара развіцця.

У ходзе паседжання Міжурадавага Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі быў разглежданы шэраг актуальных пытанняў далейшага развіцця ЕАЭС, многія з іх былі наўпрост звязаныя з лічбавым парадкам дня ЕАЭС.

Асаблівую цікавасць выклікалі праекты фарміравання Экасістэмы лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС і Еўразійскаай сеткі прамысловай кааперацыі, субкантракцыі і трансфера тэхналогій. Гэтыя праекты аб’ядноўваюць у адзіную інфармацыйную прастору гаспадарчых суб’ектаў дзяржаў-членаў ЕАЭС, усіх удзельнікаў транспартна-лагістычнай дзейнасці, дазволяць прыцягнуль малыя і сярэднія прадпрыемствы у вытворчыя ланцужкі буйных вытворцаў, створаць умовы для задавальнення патрэб суб’ектаў гаспадарання ў лічбавых сэрвісах.