Паштовыя аператары трох краін заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння і развіцця транзіту міжнародных паштовых адпраўленняў

Паштовыя аператары РУП «Белпошта», АТ «Пошта Расеі» і АТ «Казпочта» заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння і развіцця транзіту міжнародных паштовых адпраўленняў (МПА).

Трохбаковае пагадненне прадугледжвае стварэнне лагістычных сэрвісаў па дастаўцы МПА паміж краінамі, распрацоўку і запуск прадуктаў для арганізацыі транзіту МПА па напрамках: Азія - Еўропа, Еўропа - краіны ЕАЭС і прылеглыя рынкі, Злучаныя Штаты Амерыкі - краіны ЕАЭС, а таксама па іншых напрамках па ўзгадненні Старон .

Акрамя таго, бакі маюць намер распрацаваць адзіныя тэхналогіі па апрацоўцы МПА і тарыфную палітыку ў галіне супрацоўніцтва з улікам захавання эканамічных інтарэсаў усіх Старон.

Трохбаковае пагадненне падпісалі:

- Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Юркевіч Святлана Віктараўна;

- Генеральны дырэктар АТ «Пошта Расеі» Акімаў Максім Аляксеевіч;

- Кіраўнік Нацыянальнага паштовага аператара Казахстана Алпысбаев Канат Калиевич;

Дакумент падпісаны падчас Першага Еўразійскай кангрэса.