5 студзеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнга Савета БССР на базе Упаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР утворана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР

Друкаваная версія
05.01.2020

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 9 студзеня 2020 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.
 

5 студзеня 1955 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на базе Ўпаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР. З 16 ліпеня 1990 г. - Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР, з 11 студзеня 1997 г. - Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, з 17 лютага 2004 г. - Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.