Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі

5 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульган. Святочнае мерапрыемства прайшло на базе РУП "Белтэлекам".

 Канстанцін Шульган цёпла прывітаў удзельніц мерапрыемства. Міністр адзначыў прафесійныя поспехі жанчын-кіраўнікоў, іх значны ўклад у дасягненні галіны сувязі, падзякаваў за адданасць сваёй справе, працавітасць і самааддачу.

- Вы дамагаецеся высокіх вынікаў у працы, ствараеце ўтульнасць і гармонію ў доме, які сагравае блізкіх сваёй дабрынёй і душэўным цяплом, - сказаў Канстанцін Шульган. - Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і выдатнага настрою.

Да віншаванняў далучыліся генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў і генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Уладзімір Матусевіч.

Пасля ўступнага слова і віншаванняў адбылося ганаровае ўзнагароджанне лепшых прадстаўніц галіны. Дарэчы, сёння ў арганізацыях сістэмы Мінсувязі працуе больш за 18 тысяч жанчын.

Уручаны ганаровыя граматы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі:
Антульской Алене Васільеўне, старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП "Белтэлекам" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі;
Лубнёўскай Ірыне Вікенцьеўне, намесніку начальніка ўпраўлення прагназіравання і эканомікі адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд»;
Лысяковой Наталлі Георгіеўне, галоўнаму бухгалтару СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»;
Перагудзе Марыне Антонаўне, намесніку дырэктара Гомельскага філіяла РУП «Белпошта»;
Юркевіч Святлане Віктараўне, намесніку генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце РУП «Белтэлекам».

Ганаровыя граматы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі ўручаны:
Гардзеенка Наталлі Міхайлаўне, намесніку Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
Даньшынай Таццяне Уладзіміраўне, намесніку генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях РУП «Белтэлекам;
Шабека Жанне Васільеўне, дырэктару Мінскага філіяла РУП «Белпошта»;
Трашчынскай Наталлі Іосіфаўне, старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Прыём завяршыўся музычнымі віншаваннямі.