4 верасня ў Мінску прайшоў паўмарафон

4 верасня ў сталіцы стартаваў паўмарафон. Другі год запар тысячы мінчан збіраюцца ля Палаца спорту на масавы забег. У мінулым годзе ў ім прынялі ўдзел 16 тысяч бегуноў, у гэтым лічба ўзрасла да 20 тысяч. Пры гэтым удзельнічаюць не толькі беларусы, але і госці з 42 краін. Каб прабегчы паўмарафон, трэба было зарэгістравацца і выбраць адну з прапанаваных дыстанцый: 5,5, 10,55 і 21,1 км.

У паўмарафоне прынялі ўдзел і супрацоўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі: Бабцоў Уладзімір (10,55 км), Родзін Аляксандр (5,5 км), Івашкевіч Юрый (21,1 км), Зайцаў Віктар (5,5 км), Латыш Яўгенія ( 5,5 км).