Прадстаўнікі Мінсувязі і РУП «Белпошта» прымаюць удзел у Другім рэгіянальным семінары для краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі

4-5 снежня 2018 года ў г. Мінску праходзіць Другі семінар па праекце Сусветнага паштовага саюза па падрыхтоўцы і стварэнню калідораў абмену Postransfer на аснове сеткавай платформы ў краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Семінар арганізаваны ў рамках падрыхтаванага Міжнародным бюро СПС рэгіянальнага праекта СПС па развіццю і ўдасканаленню паслуг электронных плацяжоў і ўкараненню гандлёвага знака СПС у краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі на 2017-2020 гады.
У пасяджэннях прымаюць удзел прадстаўнікі назначаных аператараў паштовай сувязі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана - намеснікі генеральнага дырэктара, кіраўнікі дэпартамента паштовых фінансавых паслуг, падраздзяленняў IT у галіне фінансавых паслуг. Рэспублiку Беларусь прадстаўляе кансультант аддзела паштовай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Святлана Канстанцінаўна Шыманская, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Алена Анатольеўна Скрыпчык.
У рамках семінара разглядаюцца пытанні:
агляд і адпаведныя высновы па арганізацыйных, аперацыйных і тэхнічных праблемах, з якімі сутыкаюцца карыстальнікі IFS у выніку ўкаранення платформы міжсеткавага ўзаемадзеяння СПС і інструментаў ППУ;
вынікі праекта з пункту гледжання пашырэння бізнесу і сеткі, павышэння якасці паслуг ППУ, выкарыстання таварнага знака, вынікаў рынкавай дзейнасці, падрыхтоўкі будучых рэгіянальных і ўнутраных планаў і мерапрыемстваў;
магчымасці далейшага ўдасканалення тэхналогій;
абмен вопытам і дасягнутымі поспехамі.
На семінары таксама будуць абмеркаваныя тэмы стану ажыццяўлення плана Postransfer у краінах і рэгіёнах удзельніках, падключэнняў да платформы міжсеткавага злучэння паштовымі службамі, рашэнняў СПС ў галіне мабільных плацяжоў, абнаўлення рэгіянальнага плана Postransfer, план развіцця Postransfer з мэтай зацвярджэння таварнага знака з усімі краінамі Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.