Дакументы аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі падпісаныя ў рамках 4-га Беларуска-Азербайджанскага бізнес-форуму

5 снежня ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) пачаў працу чацвёрты Беларуска-Азербайджанскі бізнес-форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Праца форуму пачалася з падпісання дакументаў, якія сведчаць аб узаемным жаданні пашыраць партнёрства ў галіне сувязі:

  • Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне сувязі паміж РУП "Белтэлекам" і ААТ «Азтэлекам», які будзе садзейнічаць умацаванню адносін у галіне электрасувязі для эканамічнага развіцця кожнай краіны, развіццю якасных паслуг сувязі ва ўмовах добрасумленнай канкурэнцыі і шырокага спектру паслуг;
  • Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі "Белпошта" і таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Азерпошт», які будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж РУП «Белпошта» і ТАА «Азерпошт» у галіне паштовых, фінансавых і электронных паслуг і інш.;
  • Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж НІРУП «Інстытут Прыкладных Праграмных Сістэм» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі, мэта якога - фарміраванне праектных кансорцыумаў для рэалізацыі праектаў у рамках праграмы EU4Digital.