Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Капыля»

12 жніўня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Капыля» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».

Дызайн маркі і канверта Першага дня С.Цырулік. Дызайн спецштэмпеля М.Віткоўскай.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Герб горада Капыля Мінскай вобласці ўяўляе сабой барочны шчыт, у залатым полі якога намаляваны чорны паляўнічы ражок з залатой фурнітурай.
Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 лютага 2000 года пад № 40.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 2 Капыля Мінскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».