8 Сакавіка

Напярэдадні Дня жанчын Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў накіраваў віншавальную тэлеграму.

"Самы пяшчотны і цудоўны дзень у годзе - 8 Сакавіка. Пачатак вясны, пачатак жыцця ў прыродзе, першае цяпло. Няхай гэта цяпло паселіцца ў вашых дамах і душах. Няхай прыгажосць прыроды вас натхняе. Няхай дабрабыт стане вашым сталым спадарожнікам, жыццёвая дарога будзе роўнай і безжурботнай ", - гаворыцца ў тэлеграме.

Кіраўнік ведамства пажадаў моцнага здароўя, пажыццёвага шчасця, квітнеючага настрою, неўвядальнай маладосці, прыемных запамінальных сюрпрызаў і ажыццяўлення жаданняў.