Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі змяніў не толькі месца «прапіскі», але і сваё аблічча

У 2017 годзе гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі кардынальна змяніў сваё аблічча і пасяліўся ў сучасным будынку па адрасе пр-т Пераможцаў, 123.

Фарміраванне калекцыі гісторыка-інфармацыйнага цэнтра сувязі пачалося больш за 30 гадоў таму. Ля вытокаў стаялі сувязісты-энтузіясты пад кіраўніцтвам намесніка міністра сувязі БССР М. Дэхты.
У зборы экспанатаў таксама прымалі ўдзел прадпрыемствы сувязі, жыхары Мінска і іншых гарадоў.

 Калекцыя гісторыка-інфармацыйнага цэнтра сувязі налічвае каля 1000 экспанатаў, сярод якіх тэлеграфныя апараты Морзэ і Бадо, тэлефонныя апараты розных гадоў выпуску, першыя радыёпрыёмнікі, радыёлы і тэлевізары, вымяральныя прыборы, апаратура гарадской, міжгародняй, радыёсувязі і многае іншае. Тут захоўваецца і каля 5000 дакументаў, у тым ліку ўспаміны сувязістаў, фатаграфіі, тэхнічная літаратура і інш.

Час работы цэнтра з 9.00 да 15.00 (акрамя выхадных і святочных дзён). Калектыўныя наведванні па папярэднім запісе, кантактны тэлефон 8 (017) 327-05-31.

Як дабрацца?

Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі знаходзіцца па адрасе: г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 123.

Даехаць да яго можна на аўтобусах №44, 119с, 136 да прыпынку «Вуліца Вяснянка», а таксама на аўтобусах №1, 133 і тралейбусе №10 да прыпынку «Пасёлак Піянерскі».