З 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Друкаваная версія
08.05.2020

"Дарагія ветэраны галіны! Паважаныя калегі!
                                                            
 Ад усёй душы віншую вас з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Вясна 45-га года ... Колькі трапятання выклікаюць гэтыя словы ў сэрцах мільёнаў людзей. 9 мая 1945 года ўвесь свет бязмерна ўзрадаваўся, пачуўшы аб Вялікай Перамозе!

Адзначаючы гэтую святую дату, мы зноў ўсведамляем усю грандыёзнасць гістарычнай падзеі - Перамогі над фашызмам. 75 гадоў мы нясем боль за тых, хто назаўсёды застаўся маладым і не вярнуўся з вайны, за усіх Герояў, у тым ліку за воінаў-сувязістаў, якіх няма з намі сёння.

 Хай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі - у сэрцах, у добрых пачынах, у пастаянным і штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні!

Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя і сямейнага цяпла, дабрабыту і ўпэўненасці ў годнай будучыні Беларусі, мірнага жыцця!

Са святам! З Днём Вялікай Перамогі! "

З павагай, Міністр сувязі і інфарматызацыі К.К.Шульган