8 верасня 2016 года Мінсувязі выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Сумесны выпуск Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова. Народныя рамёствы»

8 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Сумесны выпуск Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова. Народныя рамёствы».

Дызайн маркі № 1150 Т.Кузняцовай, маркі № 1151 – А.Карніенкі.

Мастацкая апрацоўка дрэва іграе асаблівую ролю ў жыцці людзей, таму што цесна звязана з побытам чалавека. Вырабы з дрэва ўпрыгожваюць дом, надаюць яму ўтульнасць і арыгінальнасць, а таксама адлюстроўваюць светапогляд людзей, асаблівасці іх рэлігіі, міфалогіі, эстэтычныя ідэалы.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут