Да ўвагі аператараў электрасувязі!

У мэтах рэалізацыі ўскладзенай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі функцыі па кантролю за правільнасцю вылічэння і паступленнем сродкаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання (усталяваная абзацам пятым пункта 5 Палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў фонду), Мінсувязі інфармуе, што з 2017 года ўводзіцца новая форма ведамаснай справаздачнасці «Звесткі аб адлічэннях у дзяржаўны пазабюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі».

Пры гэтым звяртаем увагу, што ведамасная справаздачнасць павінна быць сфарміравана за 2016 год і прадстаўлена ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі да 24 студзеня 2017 года.

 Форма зацверджана загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі № 344 ад 1 лістапада 2016 г. па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па дзяржаўнай статыстыцы (пратакол пасяджэння ад 19 жніўня 2016 года № 2пр).
Рэспандэнтамі формы з'яўляюцца ўсе аператары электрасувязі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне сувязі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Пры адсутнасцi ў аператара электрасувязі ў справаздачным перыядзе даходаў ад аказання паслуг электрасувязі адпаведныя графы запаўняюцца з нулявымі паказчыкамі.

Ведамасная справаздачнасць прадугледжвае гадавую перыядычнасць збору звестак аб налічэнні і выплаце аператарамі электрасувязі адлічэнняў у фонд, тэрмін прадстаўлення адзін раз у год 24 студзеня, форма прадстаўлення - на папяровым носьбіце за подпісам кіраўніка арганізацыі.

Таксама форма ведамаснай справаздачнасці размешчана ў падраздзеле «Пералiк форм ведамаснай справаздачнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2017 год" (блокі «Статыстыка», «Формы справаздачнасці») і ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах прававой інфармацыі «КансультантПлюс», «Эталон» і іншых.

Па пытаннях запаўнення формы ведамаснай справаздачнасці звяртацца па тэлефоне + 375 17 287 87 47 (Шалкоўская Наталля Алегаўна) або на электронны адрас nt@mpt.gov.by