Вызначаны тры лепшых выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2019 года

Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» з 20 студзеня по 20 лютага 2020 году праводзіў конкурс “Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2019 года".

На конкурс дасланы 1 132 анкеты. Па выніках падліку вызначаны тры лепшых выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2019 года:

1-е месца. Марка № 1322
Лепшым паштовым выпускам прызнана паштовая марка «З Новым годам!».

2-е месца. Блок № 140
Паштовы блок «1000 гадоў з часу першай пісьмовай згадкі Брэста».

3-е месца. Блок № 139
Паштовы блок "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

РУП «Белпошта» падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі, якімі па выніках розыгрышу будуць узнагароджаны ўдзельнікі апытання, якія назвалі лепшы выпуск.