Форум МСЭ «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі» прайшоў у Мінску

Друкаваная версія
09.03.2020

З 3 па 5 сакавіка 2020 года Мінску прайшоў форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі», арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» і пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Практычны вопыт і шляхі пабудовы разумнага горада на форуме прадставілі спікеры з Расіі, Украіны, Арменіі і Азербайджана, а таксама эксперты праектаў Green Cities Project, ПРААН (Беларусь).

Цэнтральнай тэмай маштабнага мерапрыемства МСЭ сталі пытанні паўсюднай урбанізацыі, якія найбольш востра праяўляюцца ў працэсе стварэння спрыяльных умоў для жыцця людзей і вядзення бізнесу
ў фармаце сучаснага горада.

Важнае месца ў праграме форуму было нададзена інавацыйным рашэнням ў галіне кіравання горадам і ўжо рэалізаваным кейсам разумных гарадскіх рашэнняў.

Сумесна з форумам праведзены сходы Рэгіянальных груп 3-й і 20-й Даследчых камісій МСЭ-Т для Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя. У рамках 20-й Даследчай камісіі МСЭ-Т ААТ «Гіпрасувязь» сумесна з ПАО «Растэлекам» і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам тэлекамунікацый імя прафесара М. А. Бонч-Бруевіча прадстаўлены ўклад «Уніфікацыя збору даных ад прыбораў уліку расходу рэсурсаў».

Прэзентацыі : https://t.co/yIRXTJgPLn

Фота:
https://t.co/EIHPOvJSTE
https://t.co/ZijydyO0R7