У Рэспубліцы Беларусь пачала работу міжведамасная экспертная група па фарміраванні экасістэмы лічбавых транспартных калідораў

    Рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на базе навукова-інжынернага     рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных     сістэм» створана міжведамасная экспертная група па фарміраванні     экасістэмы лічбавых транспартных калідораў Еўразійскага эканамічнага     саюза. Каардынатарам работ, звязаных з пытаннем фарміравання экасістэмы     лічбавых транспартных калідораў, ад беларускага боку вызначана     Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

    Асноўнай мэтай работы групы з'яўляецца рэалізацыя мерапрыемстваў па     фармаванні экасістэмы, кансалідацыі намаганняў у галіне лічбавай трансфармацыі     транспартна-лагістычнага сектара, экспертыза праектных рашэнняў     нацыянальнага сегмента.