9 студзеня 2020 года адбылася прэзентацыя паштовага праекта (мастацкі маркіраваны канверт і спецыяльны памятны штэмпель), прымеркаванага да 65-годдзя Мінсувязі

9 студзеня 2020 года рамках святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 65-годдзя Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, у канцэртнай зале Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП "Белтэлекам" адбылася прэзентацыя паштовага праекта (мастацкі маркіраваны канверт і спецыяльны памятны штэмпель).

У цырымоніі ўрачыстага гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь спецыяльным памятным штэмпелем прынялі ўдзел:
▪Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч;
▪Экс-міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў Сяргей Пятровіч (з 21.02.2014 па 17.08.2018);
▪Экс-міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Панцялей Мікалай Пятровіч (з 05.05.2006 па 21.02.2014);
▪Экс-міністр сувязі Рэспублікі Беларусь Крукоўскі Мікалай Аляксандравіч (з 12.01.2000 па 22.02.2001);
▪Экс-міністр сувязі і інфарматыкі Беларусі Ганчарэнка Уладзімір Іванавіч (з 14.10.1994 па 16.12.1999, з 26.02.2001 па 05.05.2006);
▪Экс-міністр сувязі і інфарматыкі Беларусі Грыцук Іван Міхайлавіч (з 22.01.1980 па 16.09.1994).

5 студзеня 1955 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на базе Упаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР. З 16 ліпеня 1990 г. - Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР, з 11 студзеня 1997 г. - Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, з 17 лютага 2004 г. - Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь - цэнтральны орган кіравання, які адказвае за дзяржаўнае рэгуляванне, каардынацыю работы і развіццё сферы інфармацыйных тэхналогій.

Гэты паштовы праект стаў невялікім своеасаблівым укладам у святкаванне знамянальнай падзеі - 65-годдзя Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Фільм, прысвечаны гісторыі Мінсувязі
https://www.youtube.com/watch?v=iDYzJ3iUHgM