Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч»

10 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч», наклад якога складзе 20 тысяч. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн канверта і спецштэмпеля Алены Мядзведзь.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 2 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Марка.Жывапіс. Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна. 1919-2000. У майстэрні. Аўтапартрэт. Палатно, алей. 1979 - рэпрадукцыя карціны).

Ілюстрацыя.Калі квітнеюць сады. Палатно, алей. 1978 - рэпрадукцыя карцін Р. В. Кудрэвіч «Калі квітнеюць сады» (палатно, алей, 1978), «Красавік» (палатно, алей, канец 1950-х).

Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна (02.04.1919, г. Мінск — 18.05.2000) — беларускі жывапісец і графік. Член Саюза мастакоў БССР (з 1946). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Працавала ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама шматфігурнай карціны.

Творчасць Р. В. Кудрэвіч перажыла шэраг стылістычных змен, адпаведных эвалюцыі мастацтва савецкага перыяду, але сутнасць заставалася заўсёды тая ж - невычэрпны аптымізм, любоў і павага да людзей, натхненне вобразаў, прафесійнае майстэрства.

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»