Сёння, 10 мая Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Мінскай конкі»

Сёння, 10 мая 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Мінскай конкі».

Праект падрыхтаваны па матэрыялах са збору Музея гісторыі горада Мінска.

10 мая 1892 года ў Мінску пачала работу конка, якая праіснавала амаль 40 гадоў і паслужыла асновай для стварэння больш сучаснага транспарту - электрычнага трамвая.

3 сакавіка ў Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася пастаянная экспазіцыя «Мінская конная жалезная дарога», у якой прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць станаўленне і развіццё грамадскага транспарту горада.

Дызайн марак, спецштэмпеля, канверта «Першы дзень» і картак для картмаксімумаў Яўгеніі Бядонік.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта"