13 мая 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 150 гадоў з дня нараджэння Станіслава Жукоўскага». Дызайн Алены Мядзведзь. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Аддрукаваны таксама без перфарацыі. Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч (13.05.1873, в. Ендрыхаўцы Гродзенскай губерні Расійскай імперыі (цяпер аг. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.) – жнівень 1944) – знакаміты жывапісец-пейзажыст. Усе палотны Жукоўскага напісаны з натуры. У яго працах шмат святла і паветра, пісаў яркімі, насычанымі фарбамі, выкарыстоўваў імпрэсіянісцкія прыёмы, каб зрабіць свае палотны больш лірычнымі. Асобнай важнай тэмай у творчасці Станіслава Жукоўскага былі старажытныя сядзібы. Ён шмат падарожнічаў, малюючы паркі, будынкі, куткі інтэр'ераў з «вінтажнай» мэбляй і адчыненыя ў сад вокны. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF