Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Тыгра» з серыі «Усходні каляндар»

18 студзеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Тыгра» з серыі «Усходні каляндар». Паштовая марка «Год Тыгра» працягвае серыю выпускаў па тэматыцы «Усходні каляндар». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мастак В.Чайчук. Дызайн Я.Бядонік.

Усходні (кітайскі) каляндар заснаваны на 12-гадовым месячным цыкле, у якім кожны год праходзіць пад знакам адной жывёлы. Новы год па ўсходнім календары прыпадае на розныя даты ў перыяд з 21 студзеня па 20 лютага. Год Сіняга (Блакітнага, Чорнага) Вадзянога Тыгра наступіць 1 лютага 2022 года і працягнецца да 21 студзеня 2023 года.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».