Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года»

Сёння, 12 сакавіка 2019 года, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года». Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», рашэннем XXI Зьезду дадзенай арганізацыі птушкай 2019 года абраны вялікі падворлік.

Марка друкавалася з эмблемамі сусветнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый па абароне птушак «BirdLife International» і беларускай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Да дадзеным выпуску таксама падрыхтавана картка для картмаксімуму. Мастак паштовай прадукцыі А.Міцянін, дызайн М.Віткоўскай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Вялікі падворлік — адна з самых рэдкіх драпежных птушак Еўропы, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У Беларусі вялікі падворлік сустракаецца ў асноўным на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся, за межамі гэтага рэгіёну надзвычай рэдкі. Самая вялікая групоўка жыве на Альманскіх балотах. Сучасная колькасць беларускай папуляцыі ацэньваецца ў 150-200 пар, што складае каля 15% еўрапейскай папуляцыі віду. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь з 1981 г.

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»