Выпушчана ў абарачэнне паштовая марка «Герб Бялынічаў» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі»

12 жніўня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "Герб Бялынічаў» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі".

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам.

Дызайн паштовай маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Марыны Юрчык.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Бялынічаў Магілёўскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

ГЕРБ горада Бялынічаў Магілёўскай вобласці ўяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваная Бялыніцкая Божая Маці з Дзіцёнкам Хрыстом на руках у залатых строях.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ​​на сайце РУП «Белпошта»