14 красавіка БРСМ і РУП «Белпошта» даюць старт добрасардэчнаму марафону «#СпасибоМедикам» у падтрымку беларускіх медыцынскіх работнікаў

Друкаваная версія
13.04.2020

14 красавіка БРСМ і РУП «Белпошта» даюць старт добрасардэчнаму марафону «#СпасибоМедикам» у падтрымку беларускіх медыцынскіх работнікаў

14 красавіка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і РУП «Белпошта» даюць старт добрасардэчнаму марафону «#СпасибоМедикам» у падтрымку беларускіх медыцынскіх работнікаў.

Жадаючыя могуць спампаваць эскізы паштовых картак , распрацаваных Саюзам моладзі, альбо зрабіць карткі самастойна, напісаць цёплыя словы падзякі медработнікам і адправіць іх адрасатам праз паштовыя скрыні, устаноўленыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

З 14 красавіка да канца месяца РУП «Белпошта» бясплатна даставіць гэтыя пажаданні з хэштэгам #СпасибоМедикам ў адрас устаноў аховы здароўя - марка не патрабуецца. Усё, што трэба - гэта хэштэг #СпасибоМедикам і ўказанне адрасу ўстановы аховы здароўя.