У Смаленску прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Мінсувязі Беларусі і Мінкамсувязі Расіі

Друкаваная версія
13.08.2018

10 жніўня ў Смаленску прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі пад старшынствам міністраў саюзных дзяржаў Сяргея Папкова і Канстанціна Наскова.

У пачатку пасяджэння з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся губернатар Смаленскай вобласці Аляксей Астроўскі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены калегій, кіраўнікі аператараў сотавай рухомай электрасувязі дзвюх краін і інш.

У ходзе сумеснага пасяджэння разгледжаны шэраг актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у ліку якіх шэраг актуальных пытанняў узаемадзеяння ў рамках лічбавага парадку, перспектыў супрацоўніцтва ў галіне спадарожнікавай каардынацыі сетак і абмену вопытам па пытаннях ажыццяўлення радыёкантролю, закупак праграмнага забеспячэння.

Адзно з ключавых пытанняў, разгледжаных на калегіі - план дзеянняў па далейшай прапрацоўцы пытання адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Галіновыя міністэрствы нацэлены на канструктыўнае ўзаемадзеянне беларускіх і расійскіх аператараў электрасувязі для вырашэння дадзенага пытання.

Адзін са спосабаў вырашэння пастаўленай задачы - гарманізацыя тарыфаў на роўмінг, практычная рэалізацыя запатрабуе ўдзелу ўсіх гульцоў рынка: аператараў электрасувязі, галіновых міністэрстваў. Плануецца, што далейшая праца будзе праводзіцца па плане дзеянняў, які быў адобраны сумеснай калегіяй і замацаваны ў Дарожнай карце.

Станоўчым вынікам працы ў гэтым напрамку чакаецца зніжэнне тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу для абанентаў, эканомія сродкаў спажыўцоў, павелічэнне дзелавой і турыстычнай актыўнасці.

Сумесная калегія праведзена ў мэтах рэалізацыі развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы ІКТ і дамоўленасцей, дасягнутых на сустрэчы міністраў галіновых ведамстваў 5 ліпеня 2018 г. Масква.