Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
Усе сілы працоўных калектываў арганізацый галіны накіраваны на забеспячэнне стабільнага функцыянавання сродкаў сувязі ва ўсіх сферах дзейнасці краіны.
Хочам падкрэсліць, што сёння арганізацыі Мінсувязі працуюць стабільна і забяспечваюць зладжаную працу ўсіх інфармацыйна-камунікацыйных сістэм. Сувязісты прыкладаюць максімальныя намаганні для аказання якасных паслуг сувязі насельніцтву.
Мы зробім усё магчымае, каб заставацца на сувязі з роднымі і блізкімі і абменьвацца інфармацыяй.
Не давярайце фэйкавым навінам і чуткам аб сітуацыі на прадпрыемствах сувязі рэспублікі, правярайце надзейнасць крыніц інфармацыі, не паддавайцеся паніцы. Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый прапануем выкарыстоўваць цывілізаваны спосаб - дыялог!
Мы хочам спакойна жыць і працаваць у роднай Беларусі!
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!