14 верасня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Гродна» з серыі «Гарады Беларусі»

Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».

Дызайн Я.Бядонік.

Гродна – адзін з найстаражытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Па сведчанні археалагічных даследаванняў горад узнік пад канец X ст. Афіцыйнай жа датай заснавання горада з"яўляецца 1128 год.

Сучасны Гродна – абласны цэнтр рэспублікі, буйны прамысловы цэнтр Заходняй Беларусі, адзіны ў краіне горад, у якім межы і абрысы гістарычнага цэнтра захаваліся ў нязменным выглядзе.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гродна будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».