Выпускаецца ў абарачэнне памятны спецштэмпеля, які будзе выкарыстоўвацца 15 сакавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 15 сакавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

 Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А», наклад якога складзе 35 тысяч. Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Рэспублікі Беларусь.

Дызайн паштовай прадукцыі Яўгеніі Бядонік.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 году. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з'яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта» http://www.belpost.by/stamps/information-page/2019-info/10-2019-03-07/