Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD)

Друкаваная версія
15.10.2020

Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD).

Комплексны паказчык паштовага развіцця (2IPD) прысвойваецца штогод Сусветным паштовым саюзам. Гэта складовы індэкс, які дае абагульненую карціну паштовага развіцця ў любой краіне ці рэгіёне на падставе чатырох ключавых кампанентаў: надзейнасць, ахоп, актуальнасць і ўстойлівасць. Уся інфармацыя, сабраная і апрацаваная ў гэтым кантэксце, устанаўлівае сусветны рэйтынг, публікуемы штогод. Гэтыя чатыры кампанента забяспечваюць збалансаваны падыход да развіцця паштовай сувязі, не абмяжоўваючыся выключна аператыўнымі, стратэгічнымі ці грамадскімі пытаннямі. Гэта дазваляе, у выніку, усебакова адлюстраваць сітуацыю ў галіне паштовых паслуг у любым рэгіёне.

У вынікі апошняга рэйтынгу ўключаны ўсяго 170 краін.

Інфармацыя ўносіцца ў алгарытм, які дазваляе атрымаць агульны бал ад 0 да 100 для кожнай ацэньваемай краіны. Выкарыстоўваючы гэты бал, можна групаваць краіны па чатырох розных катэгорыях: паштовыя чэмпіёны, добрыя выканаўцы, патэнцыйныя выканаўцы і найменш развітыя аператары. Рэспубліка Беларусь адносіцца да катэгорыі «добрыя выканаўцы».

У 2020 годзе індэкс Беларусі склаў 65.56 балаў, падняўшыся з 21 месца на 20. Узначальваюць рэйтынг Швейцарыя, Аўстрыя і Германія.

Комплексны паказчык паштовага развіцця (2IPD) спрыяе таму, каб ва ўдзельнікаў паштовага сектара была ў распараджэнні ўся неабходная ім інфармацыя, фарміруючы, такім чынам, аснову для стратэгічнай і эканамічнай ацэнкі, якая праводзіцца СПС.

Справаздача аб развіцці за 2020 год