18 студзеня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Бенгальская», «Мэйн-кун», «Скоціш фолд», «Брытанская караткашэрсная» з серыі «Кацяняты»

Друкаваная версія
17.01.2017

18 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Бенгальская», «Мэйн-кун», «Скоціш фолд», «Брытанская караткашэрсная» з серыі «Кацяняты».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.

Прадстаўнікі бенгальскай кошкі добрыя, пяшчотныя, дружалюбныя. Валодаюць шырокім гукавым дыяпазонам. Караткашэрсныя, колеравая палітра шэрсці ўтрымлівае мноства цікавых афарбовак, якія робяць бенгальскую кошку непаўторнай.

Мэйн-куны маюць міралюбівы і памяркоўны характар. Гуллівыя і неверагодна ласкавыя з маленькімі дзецьмі. Дзякуючы буйным вушам і характэрным пэндзлікам на іх кончыках, вельмі напамінаюць рысяў.
Скоціш фолд (шатландская аблавухая кошка) – вельмі прывабная парода, кошкі маюць незвычайны выгляд, плюшавую шэрсць самай разнастайнай афарбоўкі. Вельмі дружалюбныя і спакойныя. Кацяняты нараджаюцца з аднолькава прыціснутымі вушкамі.

Брытанская караткашэрсная кошка – яркі прадстаўнік старэйшых парод, афіцыйна зафіксаваны больш за 100 гадоў назад. Мае добры, рахманы нораў, лёгка ўжываецца з чалавекам. Галоўным адрозненнем пароды з'яўляецца скурная складка вакол круглай і масіўнай галавы.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім феліналагічным цэнтрам «Феліта».

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Дызайн М.Віткоўскай. Фота кошкі пароды скоціш фолд Г. і А.Абаевых.

Сайт РУП "Белпошта"