Мінсувязі сумесна з НЦЭП праводзіць абласныя семінары па пытаннях функцыянавання БІСРС і выдачы біяметрычных дакументаў

Мінсувязі сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг праводзіць абласныя семінары па пытаннях функцыянавання БІСРС і выдачы біяметрычных дакументаў

15 верасня ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце прайшоў першы абласны семінар па пытаннях функцыянавання Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БІСРС) і выдачы біяметрычных дакументаў.

18, 21, 22 і 23-га верасня такія семінары пройдуць у Гродзенскім, Магілёўскім, Гомельскім і Віцебскім абласных выканкамах (адпаведна).

Стварэнне БІСРС - важны крок да развіцця электроннага ўрада, які аблегчыць і спросціць дыялог паміж грамадзянамі, бізнесам і дзяржавай шляхам памяншэння бюракратычных патрабаванняў для аказання электронных паслуг і перагляду сваіх унутраных працэсаў з улікам прымянення сучасных лічбавых рашэнняў.

Ідэнтыфікацыйная карта - дакумент які сведчыць асобу, плануецца да выдачы з 2021, дасць магчымасць не толькі аўтэнтыфікавацца ў розных інфармацыйных сістэмах як фізічная або юрыдычная асоба, але і здзяйсняць юрыдычна значныя дзеянні з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.

Больш падрабязна пра БІСРС можна прачытаць тут