Пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пераведзеныя паштовыя маркі 2001-2008 гадоў выпуску ў разрад калекцыйных

Друкаваная версія
18.01.2017

На падставе артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2003 года № 258-З «Аб паштовай сувязі», прынята Пастанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад16.12.2016 № 19 «Аб пераводзе паштовых марак Рэспублікі Беларусь у разрад калекцыйных», якая ўступіла у сілу 11 студзеня 2017 года.

Гэтай пастановай маркі 2001-2008 гадоў выпуску пераведзеныя ў разрад калекцыйных з мэтай выкарыстання іх у якасці філатэлістычнай прадукцыі і матэрыялу для фарміравання паштовай хронікі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь.