Выбіраем лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2019 года

Выбіраем лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2019 года Да 20 лютага 2020 года ўсе ахвотнікі запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2019 года" Для гэтага неабходна:
      
  1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты , запоўніць яго, паказаўшы нумар найбольш ўпадабанай Вам паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by;     
  2. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца ​​з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з паметкай «Конкурс» накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.
  Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі.   Лепшай будзе прызнана тая паштовая марка альбо блок, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.