Пасяджэнне Міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2023 года

Друкаваная версія
19.02.2020
    18 лютага 2020 г. пад старшынствам Першага намесніка Міністра     сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Несцяровіча С.А. адбылося     першае пасяджэнне Міжведамаснай рабочай групы (МРГ) па падрыхтоўцы да     Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2023 года (СКР-23), у якім прынялі     ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП «БелДІЭ», а     таксама радыёчастотных органаў ведамстваў і арганізацый - карыстальнікаў     радыёчастотнага спектру. Цэнтрам кампетэнцыі па падрыхтоўцы СКР-23 выступае     РУП «БелДІЭ».
    На пасяджэнні вызначаны прыярытэтныя для Рэспублікі Беларусь пункты     парадку дня СКР-23, замацаваны пункты парадку дня СКР-23 за     зацікаўленымі ведамствамі, адобраны праект плану работы МРГ па     падрыхтоўцы да СКР-23.
    
    Сусветныя канферэнцыі радыёсувязі (СКР) праводзяцца кожныя тры-чатыры гады. У Задачу СКР ўваходзіць аналіз і, у выпадку неабходнасці, перагляд Рэгламенту радыёсувязі ,     міжнароднага дагавора, які рэгулюе выкарыстанне радыёчастотнага     спектру, а таксама геастацыянарнай і негеастацыянарнай спадарожнікавых арбіт. Перагляды ажыццяўляюцца на аснове парадку дня, які вызначаецца Саветам МСЭ , які ўлічвае     рэкамендацыі папярэдніх сусветных канферэнцый радыёсувязі.

    Папярэдні парадак дня сусветных канферэнцый радыёсувязі     устанаўліваецца загадзя за чатыры-шэсць гадоў, а канчатковы     парадак дня устанаўліваецца Саветам МСЭ за два гады да канферэнцыі са     згоды большасці Дзяржаў-Членаў.